КНДР абвясціла пра намер пачаць ядзерныя выпрабаванні.

КНДР афіцыйна заяўляе аб намеры правесці ядзерныя выпрабаванні і працягнуць запускі ракет, перадае агенцтва РІА Навіны.

«Падчас новай фазы нашага супрацьстаяння з ЗША мы не хаваем той факт, што спадарожнікі і ракеты далёкага дзеяння, якія мы будзем працягваць запускаць, а таксама ядзерныя выпрабаванні высокага ўзроўню, якія мы будзем праводзіць, будуць накіраваныя супраць нашага заклятага ворага - ЗША», - гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай абароны КНДР.

Савет Бяспекі ААН у аўторак прыняў рэзалюцыю з асуджэннем нядаўняга запуску ў КНДР ракеты са спадарожнікам, якая можа быць абсталявана ядзернай боегалоўкай, і паабяцаў прымяніць да Карэі эканамічныя санкцыі. Аднак КНДР у адказ на асуджэнне сусветнай супольнасці збіраецца зусім не спыняць выпрабаванні ядзернай зброі, а, наадварот, нарошчваць ваенны патэнцыял і развіваць ядзерную праграму.